Мікалай Пятровіч Гірыловічнарадзіўся ў 1931г. у сялянскай
сям’і ў вёсцы Дальва Лагойскага
(былога Плешчаніцкага)
раёна.
Мікалай Пятровіч — чалавек складанага лёсу. У дзяцінстве
мірнае жыццё ў глухой вёсцы, у добрай дружнай сялянскай сям’і. Потым — вайна, у якой прымаў удзел падлетак Коля, і амаль на яго вачах жудасная смерць родных і блізкіх. 19 чэрвеня 1944 года фашысты спалілі яго родную вёску з жыхарамі. У полымі загінулі яго бацька, маці і трое малодшых братоў. Мікалай Гірыловіч цудам застаўся ў жывых.
У маі 1945 г. пасля заканчэння Астроўскай пачатковай школы
Лагойскага раёна ён паступіў у вучылішча сувязі № 15 ў горадзе Мінску.
Пасля
заканчэння вучылішча ў 1947 г. і да прызыву ў армію працаваў у органах Міністэрства сувязі ў Мінскуі
адначасова вучыўся ў вячэрняй школе працоўнай моладзі.
У
1951 г. быў прызваны на вайсковую службу ў Ленінградскую ваенную акругу (г. Пскоў). Пачаў радавым салдатам-сувязістам. Затым стаў высокакваліфікаваным спецыялістам — радзістам 1-га класа, малодшым камандзірам. Быў узнагароджаны граматай за выдатную службу.
Мікалай Пятровіч вярнуўся ў Мінск афіцэрам запаса. Працаваў тэхнікам дальняй сувязі на Мінскай міжгародняй тэлефоннай станцыі, дзе хутка быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі.
Хадзіў у школу працоўнай моладзі і ў 1957 годзе, калі скончыў 10 клас, паступіў у Маскоўскі Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі.
У 1958 г. быў запрошаны на работу ў Камітэт дзяржбяспекі, дзе
працаваў па спецыяльнасці.
У 1962 г. прыйшоў на беларускае радыё. Быў інжынерам, а затым кіраўніком апаратна-студыйнага комплекса. За час своёй працы ён шмат зрабіў для развіцця і тэхнічнага ўдасканалення радыёвяшчання
рэспублікі.
За добрасумленную працу Мікалай Пятровіч Гірыловіч неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам Дзяржтэлерадыё БССР. Ён быў узнагароджаны Ганаровай Граматай
Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1982 г. яму было прысвоена ганаровае званне
«Ганаровы сувязіст Беларусі». Узнагароджаны ордэнам «Айчыннай вайны» II
ступені, «Знак Гонару» і 12 медалямі.
У 2006 г. выбраны ганаровым грамадзянінам г.
Лагойска.
Усё сваё жыццё Мікалай Пятровіч быў перакананы: Бог захаваў яму жыццё,
каб было каму расказаць аб зверствах фашыстаў.
30 чэрвеня 1969 г. М.П.
Гірыловіч прывёз зямлю роднай вёскі на «Могілкі вёсак» мемарыяльнага
комплекса «Хатынь». Тады і з'явілася ідэя ўвекавечыць памяць Дальвы — стварыць
мемарыяльны комплекс «Дальва».
Для захавання памяці пра Дальву М.П. Гірыловіч напісаў кнігу
«Дальва — сястра Хатыні», у 2005 г. — буклет «Дальва — сястра Хатыні», у 2006
г. — буклет «Мемарыяльны комплекс «Дальва».
Всё яго жыццё — гэта самаадданая праца па захаванні памяці пра сваіх трагічна загінуўшых бацьках, родных, аднавяскоўцах. Ён рабіў усё, што ад яго залежала, каб ніколі не паўтарыліся жахі вайны. У сваіх выступленнях
прыводзіў наступныя словы:
Эта память — верьте люди,
Всей земле нужна.
Если мы войну забудем -
Вновь
придет война.
Сімвалічна, что за некалькі дзён да сваёй смерці ў 2006 годзе,
М.П.Гірыловіч у апошні раз наведаў Дальву, пасядзеў на тым месцы, дзе
стаяў яго дом, і дзе ён нарадзіўся.
Словы
Ульяна Терабуна падводзяць рысу пад усім ягожыццём: