Мемарыяльны комплекс“Курган Славы” створаны на 21-м кіламетры шашыМінск-Масква(М1) у гонар завяршэння аперацыі па
вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў.
У аперацыі пад
кодавай назвай“Багратыён” прымалі
ўдзел чатыры франты: 1-ы Беларускі, 2-гі Беларускі, 3-ці Беларускі і 1-ы
Прыбалтыйскі, пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў К.К. Ракасоўскага, Г.Ф.
Захарава, І.Д.Чарняхоўскага і І.Х. Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай
рачной флатыліі і эскадрыльі французскіх лётчыкаў-дабравольцаў “Нармандыя”.
Значную дапамогу арміі аказалі беларускія партызаны. У выніку аперацыі “Багратыён” нашы войскі поўнасцю вызвалілі
тэрыторыю Беларусі, частку Літвы і яесталіцу Вільнюс, частку Латвіі, частку польскіх зямель і выйшлі да мяжы з
Германіяй.
Распрацоўваючы ансамбль “Курган Славы Савецкай Арміі –
вызваліцельніцы Беларусі”, скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч,
архітэктары Леў Міцкевіч і Алег Стаховіч імкнуліся да
суровай і строгай прастаты.Дзякуючы гэтаму, зямля, бетон і метал ажылі і загаварылі,
нагадваючы аб тым подзвігу, які здейсніў савецкі народ у адзінаборстве з
ворагам.
У аснаванне Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы,
Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адзесы, Кіева, Брэсцкай
крэпасці-героя.
Урачыстае
адкрыццё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969
года.
Курган
Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусіўключаны
ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь.