русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Вялікія масы насельніцтва сталі вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Рады калючага дроту, вартавыя вышкі, спецыяльна выдрэсіраваныя сабакі ўвасаблялі фашысцкі “новы парадак”. Па далёка не поўных даных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі звыш 1 400 000 чалавек.

Карта масавага знішчэння насельніцтва Беларусі нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.):

Абазначэнні:

ГОМЕЛЬ
135822

Абласныя цэнтры (колькасць насельніцтва, знішчанага ў горадзе і раёне)

Слуцк
25584

Раённыя цэнтры (колькасць насельніцтва, знішчанага ў раёне)

Трасцянец
206000

Найбольш буйныя лагеры смерці і месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян

Заўвага: У колькасць знішчаных на тэрыторыі раёна ўключаны і вязні, якія загінулі ў лагерах смерці. Выключэнні: месцы масавага знішчэння Бронная Гара, Азарыцкі і Бярэзвіцкі лагеры смерці. [7, c. 29]

Аб злачынствах гітлераўцаў сведчаць кадры кінахронікі, зробленыя пасля вызвалення г. Мсціслаўля:

Каля горада Мсціслаўля (2 Мб)
зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead