русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

Обер-яфрэйтар вермахта Яганэс Гердэр пісаў у сваім дзённіку ў першыя месяцы знаходжання на беларускай зямлі:
"25 жніўня. Мы кідаем гранаты ў жылыя дамы. Дамы вельмі хутка гараць. Агонь перакідваецца на іншыя хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяемся над іх слязамі. Мы спалілі такім чынам ужо вёсак дзесяць.
29 жніўня. У адной вёсцы мы схапілі першых 12 жыхароў і адвялі на могілкі. Прымусілі іх капаць сабе прасторную і глыбокую магілу.
Славянам няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая".

 

Нямецкі салдат Эміль Гольц, член нацыянал-сацыялістычнай партыі, пісаў:

"21 чэрвеня. Мы ў Модліне. Размясціліся ў яўрэйскім квартале. Калі бачыш гэтыя фігуры, адразу хочацца націснуць на курок і расстраляць гэтую набрыдзь. Ну пачакайце, мы яшчэ дабярэмся да вас.

25 чэрвеня. Праходзячы праз Слонім разам з Вілтэрам, прыняў удзел у ачыстцы крам і кватэр. Сякія-такія патрэбныя рэчы я захапіў у машыну.

28 чэрвеня.  Досвіткам мы праехалі Баранавічы. Горад разгромлены. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па дарозе ад Міра да Стоўбцаў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякага спачування мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі я бачу людзей, у мяне чэшуцца  рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпе. Спадзяюся, што хутка сюды прыйдуць атрады "СС" і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы.

5 ліпеня. У 10 гадзін мы былі ў мястэчку Клецк. Адразу ж адправіліся на пошукі здабычы. Выломвалі дзверы сякерамі, ламамі. Усіх, каго знаходзілі ў зачыненых знутры хатах, знішчалі. Хто дзейнічаў пісталетам, хто вінтоўкай, а сёй-той штыком і прыкладам. Я аддаю перавагу пісталету".


зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead