У 2009 годзе да 40-годдзя стварэння Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь выданы зборнік “Хатынь. Трагедыя і памяць”. Гэта выданне змяшчае ўсе выяўленыя на сённяшні дзень дакументы аб знішчэнні 22 сакавіка 1943 года фашысцкімі карнікамі беларускай вёскі Хатынь і яе жыхароў, а таксама аб узвядзенні мемарыяльнага комплексу.
Зборнік уключае дакументы, матэрыялы перыядычнага друку, фотаздымкі з архіваў РБ і асабістых архіваў сведкаў трагедыі і стваральнікаў мемарыяла.
Большасць дакументаў друкуецца ўпершыню.
Выданне разлічана на гісторыкаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў. Будзе цікава шырокаму колу чытачоў.