|
Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.

Яскевіч Уладзімір Антонавіч – 1930 г.н., в. Хатынь. Плешчаніцкі дзіцячы дом. Рамеснае вучылішча № 9. Токар. Мінскі аўтазавод. Служба ў арміі. У 1952 годзе вярнуўся на аўтазавод. Прайшоў шлях ад токара да майстра цэха. У 1993 годзе выйшаў на пенсію. Жыў у в. Казыры Лагойскага раёна. Памёр у 2008 годзе.
Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна – 1934 г.н., в. Хатынь. Плешчаніцкі дзіцячы дом. Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15. г. Мінск. Паштовае аддзяленне, тэлеграфіст. На пенсіі. Жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.
Жалабковіч Віктар Андрэевіч – 1934 г.н., в.Хатынь. Плешчаніцкі дзіцячы дом. Рамеснае вучылішча. Фармоўшчык-ліцейшчык. Станкабудаўнічы завод. Служба ў арміі. Вярнуўся на завод. Закончыў вячэрняе аддзяленне БПІ па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1976 года ў КБТЭМ. На пенсіі. Жыве ў Мінску. Мае дачку, унучку.
Жалабковіч Аляксандр Пятровіч – 1930 г.н., в. Хатынь. Плешчаніцкі дзіцячы дом. Ваеннае вучылішча. Ваенная акадэмія. Служба ва Узброеных сілах. Падпалкоўнік запасу. Памёр у 1994 годзе.
Бараноўскі Антон Іосіфавіч – 1930 г.н., в. Хатынь. Плешчаніцкі дзіцячы дом. Жыў у Мінску. Трагічна загінуў у 1969 годзе.
Камінскі Іосіф Іосіфавіч – 1887 г.н. Пасля вайны жыў у в. Казыры. Да апошніх дзён жыцця прыходзіў у Хатынь. Памёр у 1973 годзе. Пахаваны ў Лагойску.
|