адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Трагедыя

Трагедыя ў вёсцы Дальва адбылася 19 чэрвеня 1944 года, за 10 дзён да вызвалення тэрыторыі Плешчаніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ніхто з жыхароў вёскі не ведаў, што гэты дзень стане для іх апошнім.

Напярэдадні невялікая група партызан каля вёскі Дальва пашкодзіла кабель тэлефоннай сувязі. Нямецкія сувязісты, якія знаходзіліся у вёсцы Жардзяжжа, аднавілі сувязь і выклікалі карнікаў.

З боку вёскі Жардяжжа выехалі грузавікі і спыніліся на ўскрайку вёскі. Шчыльным кальцом гітлераўцы акружылі вёску. Усіх жыхароў зганялі да дома Васіля Кухаронка. Жанчыны і дзеці не разумелі, што адбываецца. Дзеці, якіх паднялі з ложкаў, плакалі… Карнікі пачалі заганяць усіх людзей в хату. Дзверы зачынілі. Кінулі гранату ў хату. Успыхнула, загудзела полымя...

Загінула 44 чалавекі: 2 мужчыны, 13 жанчын і 29 дзяцей. Самаму малодшаму з іх, Кастусю Кухаронку, не было яшчэ і 2-х гадоў.

Только адзін змог уратавацца — 13-гадовы Мікалай Гірыловіч. У той апошні дзень Дальвы ён пасвіў каня ў двух кіламетрах ад вёскі. Тое, што ўбачыў, калі прыбег у родную вёску, усё жыццё было перад вачыма: жах чорнага панядзелка, калі так пакутліва памірала яго Дальва, усе да болю блізкія і родныя людзі. А яшчэ не забываўся густы цяжкі пах, што стаяў на папялішчы.

Пазней ён расказаў, як ўсё адбылося: «Калі развеяўся дым на папялішчы дома Васіля Кухаронка, у які сагналі ўсіх жыхароў вёскі, я ўбачыў мёртвых маці і брата. Яшчэ доўга, да раніцы наступнага дня тлелі, дагаралі галавешкі. Абгарэлыя косці маіх бацькоў, траіх братоў, другіх дальвінцаў праляжалі яшчэ 10 дзён. Не маглі жывыя выканаць свой доўг перад загінуўшымі: акупанты адыходзілі, аказвалі жорсткае супрацьстаянне. Толькі ў другой палове дня 29 чэрвеня, калі прыйшлі воіны-вызвалітелі, на месцы трагедыі сабраліся жыхары суседніх вёсак і пахавалі загінуўшых у брацкай магіле. Паставілі тры драўляныя крыжы розныя па вышыні: у памяць аб старэйшым, сярэднім і малодшым пакаленнях...»

Чытаць 1289 разоў Апошняя змена 15.05.20