Навінка! Кніга "Курган Славы"

"Курган Славы" - адзін са знакавых мемарыяльных комплексаў, якія захоўваюць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Тут кожная жменя зямлі нагадвае, як цаной уласных жыццяў нашы дзяды і прадзеды адваявалі для нас права на жыццё пад мірным небам і светлую будучыню. Новае выданне змяшчае гістарычныя звесткі, архіўныя фатаграфіі і дакументы.

Кніга распавядае пра гісторыю стварэння мемарыяла, прысвечанага ўсім тым, хто ахвяраваў сабой дзеля Перамогі і нашай свабоды. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, а таксама для тых, хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны.

Кнігу можна набыць у сувенірных крамах мемарыялаў "Хатынь" і "Курган Славы".

10 04 26 15


Навінка! Кніга "Хатынь"

Хатынь – маленькая беларуская вёска, якая стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Жудасны лёс жыхароў Хатыні ў гады акупацыі падзяліла мірнае насельніцтва тысяч населенных пунктаў Беларусі. Мемарыяльны комплекс, створаны на месцы спаленай вёскі ў канцы 1960-х гадоў, стаў месцам нацыянальнага пакланення і прымірэння.  У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі аб самых крывавых старонках у гісторыі Беларусі, гісторыя беларускай вескі Хатынь ад першых пісьмовых згадак.

Асобныя раздзелы прысвечаны гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь», падрабязнаму апісанню мемарыялу і яго філіялаў, а таксама трагедыі гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Выданне прызначана для для шырокага кола чытачоў, а таксама тых, хто  цікавіцца гісторыяй нашай краіны.

Кнігу можна набыць у сувенірных крамах мемарыялаў "Хатынь" і "Курган Славы".

10 04 26 15

Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
Хатынь Хатынь
Курган славы
Хатынь
Дальва
Курган Cлавы

Мемарыяльны комплекс «Курган Cлавы»

Беларусь, Мiнская вобл., Смалявіцкі р-он, 21 км магістралі М2

АЎТ-СБ | 10:00-17:00

Хатынь

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, 223150, Каменскі с-т

Аўторак - Нядзеля | 10:00-19:00

Дальва

Мемарыяльны комплекс «Дальва»

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі р-он, Акалоўскі с-т,
77 км трасы Мiнск-Віцебск

Аўторак - Субота | 09:00-17:30

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Хатыні

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Хатыні

Храм адчынены з Аўторка па Пятніцу з 10:00 да 17:00

Расклад набажэнстваў
left
right

Падтрымайце нас

Дарагія сябры,

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" - гэта святое месца, якое захоўвае памяць аб трагічных падзеях Другой сусветнай вайны. Кожны камень тут нагадвае аб нявінна знішчаных мірных жыхарах і аб мужнасці тых, хто самааддана змагаўся за свабоду сваёй Радзімы. Кожны трэці загінуў у Беларусі ў тыя страшныя гады, і мы заклікаем вас зрабіць ахвяраванне для падтрымання гэтага ўнікальнага помніка, каб памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа не згасла.

Вашы ахвяраванні дапамогуць захаваць гісторыю, забяспечваць догляд за тэрыторыяй комплексу і праводзіць адукацыйныя праграмы для маладых пакаленняў. Разам мы зможам выхаваць павагу да гераічнага мінулага і захаваць памяць аб нявінных ахвярах той страшнай вайны.

Захаваем памяць разам

Каб прыняць удзел у акцыі адскануйце QR-код пры дапамозе смартфона

Добраахвотныя узносы
Код паслугі ў АРІП:
5331421

Юрыдычныя асобы могуць узяць удзел у акцыі з выкарыстаннем нашых рэквізітаў


Нашы рэквізіты

Дзяржаўная ўстанова "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Разліковы рахунак BY61AKBB36420611006736000000

ЦБП № 611 Мінскае ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Лагойск

BIC AKBBBY2X

УНН 100514504

Крыніца фінансавання Дабрачынныя сродкі

Дзейнічаем на падставе Статута ў асобе дырэктара Вільтоўскага Дзмітрыя Сяргеевіча

Тэлефон +375 (1774) 25 8 71

e-mail info@khatyn.by

Кожнае ваша ахвяраванне мае вялікае значэнне. Далучайцеся да нас у гэтай высакароднай справе — разам мы можам зрабіць больш!

Экскурсii

Наша жыццё

Паважаныя калегі!

09.10.2025

Ад усёй душы віншуем вас з Днём работнікаў культуры! Наша работа - гэта не толькі стварэнне і захаванне багатай спадчыны, але і натхненне для многіх людзей, абуджэнне цікавасці і любові да культуры, мастацтва і гісторыі.

"Глядзі і памятай..."

17.07.2025

Да 40-годдзя фільма "Ідзі і глядзі".

Выстава фотаматэрыялаў.

5 ліпеня - 5 жніўня 2025 года.

10:00-17:30

Памяць, якая аб'ядноўвае

15.05.2025

Сёння, калі паступова сыходзіць пакаленне пераможцаў, а сама Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне становіцца прадметам ідэалагічных спрэчак, асабліва важна захоўваць гістарычную праўду. Народам Расіі і Беларусі, звязаным агульнай гісторыяй і агульным болем, неабходна разам адстойваць памяць аб подзвігу савецкага народа.

Сустрэча Аляксея Кушнарэнкі з ветэранамі на святой зямлі Хатыні

07.05.2025

6 мая 2024 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылася знакавая сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксея Кушнарэнкі з прадстаўнікамі ветэранскіх арганізацый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

"Калі сляза скацілася на попел…"

05.05.2025

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" пачала работу выстава графічных работ сучасных беларускіх мастакоў пад сімвалічнай назвай "Калі сляза скацілася на попел...".

left
right

Удзельнікі III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы"

08.07.2026

У перыяд з 6 па 8 ліпеня ў Беларусі праходзіць III Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Суарганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту Беларусі і Міністэрства інвестыцый, прамысловасці і гандлю Узбекістана.

Сёння беларусы адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2026

Сёння беларусы адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сёлета ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі на Кургане Славы, дзе сабраліся вышэйшыя службовыя асобы краіны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і тысячы грамадзян.

Паслугі

Маршрут па мемарыялах