Зацверджаны дырэктарам ДУ "ДМК "Хатынь" Д.С. Вільтоўскім 15.04.2025 г.
Агульныя палажэнні
1.1. Гэтыя Правілы накіраваны на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі пры наведванні Дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (далей – Музея), паляпшэнне абслугоўвання наведвальнікаў і абавязковыя для безумоўнага выканання супрацоўнікамі Музея і ўсімі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Музея.
1.2. Тэрыторыяй Музея з'яўляюцца будынкі, тэрыторыя музейнага комплексу і філіялаў, размешчаныя па адрасах:
Музей – Мінская вобласць, Лагойскі раён, тэрыторыя дзяржаўнай установы “Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”;
Адкрытая частка мемарыяльнага комплексу – Мінская вобласць, Лагойскі раён, тэрыторыя дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь";
Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" – Мінская вобласць, Смалявіцкі раён;
Мемарыяльны комплекс "Дальва" – Мінская вобласць, Лагойскі раён;
Выкарыстанне ў камерцыйных мэтах выяў любых аб'ектаў Музея, атрыманых шляхам фота-, кіна- і відэаздымкі, магчыма толькі з дазволу кіраўніцтва і на аснове дамовы з Музеем.
1.3. Фота- і відэаздымка любых аб'ектаў Музея, а таксама інтэрв'ю з музейнымі работнікамі, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі ажыццяўляецца пасля атрымання ўзгаднення аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама.
Фота- і відэаздымка любых аб'ектаў Музея з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў забаронена.
1.4. Наведвальнікі, якія адмаўляюцца выконваць гэтыя Правілы, выдаляюцца з тэрыторыі Музея супрацоўнікамі міліцыі без пакрыцця кошту ўваходнага білета.
1.5. Наведвальнікі, якія нанеслі шкоду або матэрыяльны ўрон Музею, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Рэжым работы
2.1. Музей, размешчаны на тэрыторыі дзяржаўнай установы “Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, адкрыты для наведвальнікаў штодзень, акрамя панядзелка (выхадны дзень), з 10.00 да 17.30 без перапынку на абед. У перадсвяточныя дні музей адкрыты для наведвальнікаў з 10.00 да 16.30.
Мемарыяльныя комплексы "Курган Славы" і "Дальва" адкрыты для наведвальнікаў штодзень, акрамя нядзелі і панядзелка (выхадныя дні), з 09.00 да 17.30 без перапынку на абед. У перадсвяточныя дні час работы скарачаецца на 1 гадзіну.
Работа Музея ў святочныя дні вызначаецца дырэктарам у кожным канкрэтным выпадку, і пра гэта паведамляецца загадзя.
Рэжым работы часовых і пастаянных экспазіцый вызначаецца загадамі дырэктара Музея.
2.2. Інфармацыя аб рэжыме работы Музея і філіялаў размешчана на:
- афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by);
- інфармацыйных носьбітах на ўваходных зонах будынка Музея і філіялаў.
2.3. У рэжым работы Музея, асобных экспазіцыйных залаў і часовых экспазіцый могуць уносіцца змены на пастаяннай ці часовай аснове.
2.4. Час пачатку работы Музея азначае адкрыццё будынка Музея і экспазіцыйных залаў для ўваходу наведвальнікаў і пачатак продажу білетаў. Час заканчэння работы Музея азначае закрыццё экспазіцыйных залаў Музея для наведвальнікаў.
2.5. Уваход наведвальнікаў у экспазіцыю Музея і продаж білетаў спыняюцца за 30 хвілін да закрыцця Музея і філіялаў.
Уваход у музей і набыццё білетаў
3.1. Уваход у Музей для індывідуальнага наведвання, удзелу ў мерапрыемствах і экскурсіях, якія праводзяцца на тэрыторыі Музея, ажыццяўляецца строга па прад'яўленні ўваходнага білета (падарункавага сертыфіката) устаноўленага ўзору або касавага чэка, набытага ў касах Музея.
3.2. Пералік і кошт платных паслуг, якія аказвае Музей, зацвярджаюцца дырэктарам установы.
3.3. Наведвальнік абавязаны прад'явіць уваходны білет (падарункавы сертыфікат) або чэк наглядчыку Музея пры ўваходзе ў залы Музея, які гасіцца наглядчыкам і не прадугледжвае паўторнага выкарыстання. Білет і чэк неабходна захоўваць падчас знаходжання ў Музеі.
3.4. Набываючы білет у Музей, наведвальнік прымае на сябе абавязацельства выконваць на тэрыторыі Музея грамадскі парадак і ўстаноўленыя Правілы наведвання Музея.
3.5. Музей пакідае за сабой права вызначаць асаблівы (іншы) парадак продажу білетаў на мерапрыемствы, у тым ліку на экскурсіі.
3.6. Купля білетаў у касах Музея ажыццяўляецца ў парадку агульнай чаргі. Права пазачарговага набыцця ўваходных білетаў даецца наступным катэгорыям наведвальнікаў пры прад'яўленні пацвярджаючых дакументаў:
- Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы;
- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
- поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый.
3.7. Права льготнага наведвання (згодна з зацверджаным прэйскурантам) па прад'яўленні адпаведных пасведчанняў і дакументаў маюць:
- асобы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю (1, 2-й ступені – магістратура), курсанты і сувораўцы;
- воіны-інтэрнацыяналісты;
- донары, узнагароджаныя нагрудным знакам адрознення Міністэрства аховы здароўя "Ганаравы донар Рэспублікі Беларусь".
3.8 Права пастаяннага бясплатнага наведвання Музея з мэтай азнаямлення з экспазіцыямі, створанымі за кошт уласных музейных сродкаў, па прад'яўленні адпаведных пасведчанняў і дакументаў маюць:
- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
- вязні канцлагераў, турмаў, гета, створаных нацыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны;
- жыхары блакаднага Ленінграда;
- вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы;
- грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
- інваліды;
- асобы, якія суправаджаюць інвалідаў I групы;
- асобы, якія суправаджаюць дарослую групу інвалідаў II і III групы, з разліку 1 да 25;
- дзеці да 7 гадоў, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць, з разліку 1 да 10;
- асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць, з разліку 1 да 10;
- асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, якія атрымліваюць дашкольную і агульную сярэднюю адукацыю, з разліку 1 да 10;
- асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, атрымліваючых прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, з разліку 1 да 25;
- асобы, якія суправаджаюць удзельнікаў турыстычнай групы, з разліку 1 да 25;
- супрацоўнікі музеяў, члены Міжнароднага савета музеяў (ICOM);
- студэнты спецыяльнасці "Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны" УА БДУКМ;
- перакладчык, які ажыццяўляе пераклад экскурсіі на замежную мову.
3.9. Наведвальнікам Музея, размешчанага на тэрыторыі дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь", кожны апошні аўторак месяца, даецца права iльготнага наведвання Музея з 25% скідкай на ўваходныя білеты.
Наведвальнікам Музея даецца права бясплатнага (ільготнага) наведвання цырымоній адкрыцця новых выставак або іншых урачыстых мерапрыемстваў адкрытага тыпу, якія праводзяцца ў экспазіцыі або на тэрыторыі Музея ў пэўны перыяд часу.
3.10. Бясплатнае наведванне прадастаўляецца за 30 хвілін да пачатку і на працягу правядзення мерапрыемства, калі іншае не агаворана арганізатарамі і/або праграмай правядзення. Інфармацыя аб адкрытым фармаце цырымоніі адкрыцця ўказваецца ў анонсе выстаўкі ці іншых рэкламных матэрыялах, а таксама на афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by). Музей пакідае за сабой права ўстанаўліваць фармат цырымоній адкрыцця выставачных праектаў або іншых урачыстых мерапрыемстваў.
3.11. Для асоб, запрошаных на адкрыццё новых экспазіцый або на іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы, якія праводзяцца на тэрыторыі Музея ў закрытым фармаце, уваход ажыццяўляецца па запрашэнні. У запрашэнні, якое прад'яўляецца на стойцы кантролю, указваюцца назва, дата і час правядзення мерапрыемства. Музей у праве адмовіць у наведванні мерапрыемства закрытага тыпу пры адсутнасці запрашальнага білета.
Парадак абслугоўвання наведвальнікаў
4.1. Індывідуальнае наведванне ўключае самастойны агляд наведвальнікам пастаяннай і/або часовых экспазіцый без суправаджэння навуковага супрацоўніка Музея.
4.2. Экскурсіяй з'яўляецца агляд пастаяннай і/ці часавых экспазіцый у суправаджэнні супрацоўніка Музея. Музей пакідае за сабой права лічыць экскурсіяй групавы агляд часовых або пастаянных экспазіцый, які суправаджаецца расповедам аднаго з удзельнікаў групы аб экспанатах Музея па ўсім маршруце руху групы з рэгулярнымі прыпынкамі каля экспанатаў незалежна ад таго, камерцыйны або бясплатны характар носіць гэтае мерапрыемства для яго арганізатара і ўдзельнікаў. Групавое наведванне Музея, якое пазіцыянуецца як гутаркі, прагулкі, дыскусіі, сустрэчы на экспазіцыі і да т.п. таксама лічыцца экскурсіяй.
Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў па пастаянных і/або часовых экспазіцыях музея ажыццяўляецца толькі музейнымі работнікамі (артыкул 186 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
4.3. Экскурсійнае абслугоўванне ўключае аднаразовы агляд пастаяннай экспазіцыі або выставы ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка Музея ў дзень і час, указаныя ў заяўцы.
4.4. Экскурсійнае абслугоўванне ў экспазіцыйных залах Музею прадастаўляецца групам наведвальнікаў колькасцю не больш за 20 чалавек. Музей пакідае за сабой права абмяжоўваць колькасць удзельнікаў экскурсіі, а таксама колькасць экскурсійных груп, якія адначасова знаходзяцца ў экспазіцыйных залах Музея.
4.5. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца па папярэднім запісе (тэл. 801774-26-1-83, Viber: 8 (029)103-97-50, WhatsApp: 8 (029)103-97-50, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.), заяўцы не пазней, чым за двое сутак да запланаванай даты наведвання.
4.6. Аплата ў касах спыняецца за 30 хвілін да заканчэння работы Музея.
4.7 Навуковыя супрацоўнікі Музея праводзяць экскурсіі для арганізаваных груп наведвальнікаў і зборныя экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў згодна з загадзя вызначаным графікам.
4.8. Інфармацыя аб відах і тэмах экскурсій, а таксама аб парадку браніравання і аплаты экскурсій размяшчаецца на афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by).
4.9. У выпадку, калі група, папярэдне запісаная на экскурсію, спазняецца на 20 (дваццаць) і больш хвілін або не з'яўляецца на экскурсію, забраніраванае абслугоўванне ўдзельнікаў экскурсіі адмяняецца Музеем у аднабаковым парадку. У выпадку спазнення ўдзельнікаў экскурсіі менш як на 20 хвілін час правядзення экскурсіі скарачаецца на час спазнення. У выпадках спазнення старшы групы павінен паведаміць супрацоўнікам Музея і ўдакладніць час затрымкі.
4.10. У працэсе правядзення экскурсіі навуковы супрацоўнік мае права запатрабаваць ад наведвальнікаў, якія не ўваходзяць у склад экскурсійнай групы, яе пакінуць, калі колькасць групы перавышае дапушчальную колькасць у 20 чалавек або, калі ўдзел наведвальнікаў, якія не ўваходзяць у экскурсійную групу, перашкаджае афіцыйным удзельнікам экскурсіі.
Наведванне канферэнцый, лекцый і іншых мерапрыемстваў
4.11. Музей праводзіць канферэнцыі, семінары, лекцыі і іншыя культурна-адукацыйныя і культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Музей таксама дае ва ўстаноўленым парадку права правядзення такога роду мерапрыемстваў міністэрствам, установам навукі, культуры і адукацыі, грамадскім арганізацыям і г.д.
4.12. Уваход у зону правядзення мерапрыемства пачынаецца не раней як за 30 хвілін да часу пачатку мерапрыемства. Парадак уваходу на мерапрыемства можа быць усталяваны дадаткова.
4.13. Інфармацыя пра час, дату, тэмы мерапрыемстваў размяшчаецца на афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by).
Наведванне Музея дзецьмі
4.14. Экскурсіі па залах музея праводзяцца толькі для асоб, якія дасягнулі 12 гадоў. Дзеці да 12 гадоў дапускаюцца ў Музей для індывідуальнага наведвання, удзелу ў дзіцячай экскурсіі ці іншых дзіцячых і сямейных мерапрыемствах толькі ў суправаджэнні дарослага.
4.15.Законныя прадстаўнікі дзяцей і суправаджаючыя асобы абавязаны праінфармаваць дзяцей аб правілах наведвання Музея і несці адказнасць за іх выкананне дзецьмі. Супрацоўнікі Музея не ажыццяўляюць нагляд, выхаванне і догляд дзяцей, незалежна ад іх узросту. Уся адказнасць за нагляд, выхаванне і догляд за дзецьмі ляжыць на суправаджаючым.
4.16. Суправаджаючыя абавязаны сачыць за паводзінамі малалетніх дзяцей у першую чаргу ў мэтах прадухілення траўматызму. У выпадку неадэкватных паводзін дзіцяці падчас наведвання Музея (пры агрэсіўных паводзінах дзіцяці ў адносінах да іншых наведвальнікаў, калі дзіця перашкаджае іншым наведвальнікам, крычыць, стварае небяспеку нанясення шкоды свайму здароўю або здароўю і маёмасці трэціх асоб) супрацоўнік Музея мае права спыніць экскурсію або перапыніць наведванне Музея.
4.17. У выпадку правядзення групавой экскурсіі для дзяцей школьнага ўзросту (арганізаваныя экскурсіі, мерапрыемствы і інш.) з кожнай групай дзяцей павінен ісці мінімум адзін дарослы суправаджаючы (настаўнік, выхавальнік, прадстаўнік бацькоўскага камітэта ці іншы арганізатар экскурсіі).
4.18. Мэтавай аўдыторыяй мерапрыемстваў, у тым ліку экскурсій, якія праводзяцца ў Музеі, лічацца дарослыя, калі іншае не пазначана ў апісанні мерапрыемства на афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by).
4.19. Рашэнне аб удзеле дзяцей у мерапрыемствах, арыентаваных на дарослых наведвальнікаў, прымаюць бацькі дзіцяці, якія нясуць за гэта адказнасць.
4.20. Музей пакідае за сабой права ўносіць змены ў парадак наведвання дзецьмі асобных мерапрыемстваў.
Абавязкі наведвальнікаў музея
5.1. Выконваць гэтыя Правілы наведвання, заканадаўства Рэспублікі Беларусь, грамадскі парадак і агульнапрынятыя этычныя нормы паводзін.
5.2. Выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Музея па падтрыманні грамадскага парадку і выкананні сапраўдных Правілаў наведвання. Набываць білеты на наведванне Музея ў парадку агульнай чаргі ў касах Музея.
5.3. Даваць касірам Музея пры куплі білетаў дакументы, якія пацвярджаюць права на набыццё iльготных або бясплатных білетаў.
5.4. Пры знаходжанні на тэрыторыі Музея прад'яўляць уваходны білет (падарункавы сертыфікат) і (або) чэк па патрабаванні супрацоўнікаў Музея: наглядчыкаў, адміністратараў, музейных работнікаў або міліцыі пры выкананні імі сваіх абавязкаў.
5.5. Пры ўваходзе ў будынак Музея прадаставіць па патрабаванні супрацоўніка міліцыі (пры выкананні ім сваіх абавязкаў) асабістыя рэчы для дагляду. Асобы, якія адмаўляюцца прадастаўляць для дагляду наяўныя пры іх рэчы, у Музей не дапускаюцца.
5.6. Здаць у гардэроб верхняе адзенне. Рэчы ў гардэроб прымаюцца толькі ў чыстым выглядзе.
5.7. Гардэроб Музея прызначаны для захоўвання верхняй вопраткі наведвальнікаў. Уваходзіць староннім асобам у гардэроб забаронена.
5.8. Музей не нясе адказнасці за маёмасць (грошы, дакументы, тэлефоны, ключы і да т.п.), пакінутыя ў кішэнях верхняга адзення.
5.9. У час наведвання экспазіцыйных залаў, лекцый, экскурсій, мерапрыемстваў адключыць або перавесці ў бясшумны рэжым усе сродкі сувязі.
5.10. Неадкладна па патрабаванні супрацоўнікаў Музея спыніць правядзенне экскурсіі, калі яна не ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку з Музеем.
5.11. Пакінуць экспазіцыйныя залы да моманту заканчэння работы Музея.
5.12. У выпадку выяўлення на тэрыторыі Музея безнаглядных, а таксама падазроных скруткаў, сумак, каробак, іншых рэчаў і прадметаў неадкладна паведаміць аб гэтым музейным наглядчыкам або іншым супрацоўнікам Музея, работнікам міліцыі і не рабіць самастойных дзеянняў па іх перамяшчэнні.
5.13. У выпадку прычынення матэрыяльнага ўрону Музею (музейным прадметам, інтэр'ерам, будынкам) пакрыць урон у суме, ацэненай экспертнай камісіяй. У выпадку нязгоды наведвальніка пакрыць прычыненую шкоду Музей мае права спагнаць кампенсацыю шкоды ў судовым парадку.
5.14. Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый выконваць рэкамендацыі і ўказанні супрацоўнікаў Музея, а таксама супрацоўнікаў МУС, МНС, іншых органаў і спецыяльных службаў, задзейнічаных у НС.
Правы наведвальнікаў
6.1. Знаёміцца з пастаяннымі і часовымі экспазіцыямі Музея.
6.2. Ажыццяўляць агляд пастаянных і часовых экспазіцый Музея самастойна або ў складзе экскурсіі.
6.3. Карыстацца на экспазіцыі аўдыягідам з гарнітурай.
6.4. Атрымліваць інфармацыю аб парадку і ўмовах доступу да музейных прадметаў і калекцый.
6.5. Вырабляць аматарскую фота- і відэаздымку на тэрыторыі Музея з улікам абмежаванняў, якія накладаюцца гэтымі Правіламі (п. 7.3; 7.4; 7.5), строга ў асабістых (некамерцыйных) мэтах толькі пасля яе аплаты ў касе Музея.
6.6. Пры неабходнасці перамяшчацца па экспазіцыйных залах Музея ў інваліднай калясцы, папярэдне ачысціўшы колы ад забруджвання.
6.7. Пры наведванні Музея з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў не выкарыстоўваць прагулачную дзіцячую каляску ў экспазіцыйных залах. Пры гэтым Музей пакідае за сабой права абмежаваць праход з каляскамі ў асобныя часткі экспазіцыі. Спецыяльна адведзеныя месцы для часовага захоўвання дзіцячых калясак у Музеі не прадугледжаны. За дзіцячую каляску, пакінутую без нагляду, Музей адказнасці не нясе.
6.8. Набываць музейную і сувенірную прадукцыю на тэрыторыі Музея ў месцах, спецыяльна прызначаных для гэтых мэт.
6.9. Наведваць фонды з дазволу дырэктара Музея на падставе асабістага запыту або афіцыйнага запыту ад установы.
6.10. Пакінуць экспазіцыйныя залы і будынак музея, да моманту заканчэння работы музея, або не пазней за 10 хвілін пасля заканчэння яго работы. У выпадку заканчэння мерапрыемства пасля часу закрыцця музея - не пазней за 10 хвілін пасля заканчэння мерапрыемства.
6.11. Абскардзіць дзеянні (бяздзеянні) супрацоўнікаў Музея шляхам пісьмовага звароту да дырэктара Музея, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-3.
Наведвальнікам музея забараняецца
7.1. Парушаць грамадскі парадак і сапраўдныя Правілы наведвання.
7.2. Дакранацца рукамі або любымі прадметамі да музейных прадметаў, экспанатаў і вітрын (за выключэннем прадметаў, якія знаходзяцца ў інтэрактыўных зонах), прыхінацца да іх, псаваць і зрываць анатацыі (этыкеткі), інфармацыйныя стэнды і паказальнікі, пакідаць запісы на сценах, садзіцца на музейныя экспанаты, узбірацца на ўзоры ваеннай тэхнікі, круціць механізмы кіравання, адчыняць кабіны і люкі, абапірацца на сцены, падваконнікі і пастаменты, элементы інтэр'еру.
7.3. Ажыццяўляць фота- і відэаздымку ў залах правядзення часовых экспазіцый у выпадках, калі гэта абумоўлена абаронай аўтарскіх правоў або іншымі пагадненнямі з трэцімі асобамі, пры наяўнасці апавяшчэння аб забароне фота- і відэаздымкі ў экспазіцыйных залах.
7.4. Вырабляць відэа- і аўдыёзапіс музейных экскурсій без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея.
7.5. Праводзіць на тэрыторыі Музея любыя фотасесіі без аплаты паслугі па прадастаўленні права на правядзенне фотасесіі ў асабістых (некамерцыйных) мэтах або без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея ў камерцыйных мэтах, у тым ліку ў рамках работы над творчымі праектамі.
Пад камерцыйным выкарыстаннем разумеецца выкарыстанне знятага на тэрыторыі Музея матэрыялу для дэманстрацыі якой-небудзь прадукцыі ў Інтэрнэт-крамах і Інтэрнэт-вітрынах, для вырабу прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці, для выкарыстання ў рэкламнай кампаніі тавараў, паслуг, спецыяльных прапаноў і акцый. Дазвол на камерцыйнае выкарыстанне выдаецца на індывідуальнай аснове ў кожным канкрэтным выпадку па меркаванні дырэктара Музея. Плата за атрыманне правоў выкарыстання можа быць вызначана ў залежнасці ад тыпу і характару мяркуемага выкарыстання.
Пад фотасесіяй разумеецца касцюміраваная, пастановачная, fashion фота- і відэаздымка мадэлі або прадмета, якая праводзіцца фатографам або аператарам.
Музей пакідае за сабой права лічыць фотасесіяй здымку, якая валодае адной з наступных прыкмет (або сукупнасцю некалькіх):
- працяглае пазіраванне мадэлі перад асобай, якая ажыццяўляе фота- і відэаздымку;
- наяўнасць у мадэляў і асоб, якія ажыццяўляюць фота- і відэаздымку, зменнага адзення, абутку, аксесуараў або іншых дадатковых атрыбутаў, з выкарыстаннем якіх паслядоўна ажыццяўляецца здымка;
- доўгая фота- і відэаздымка, у тым ліку з выкарыстаннем прынесеных з сабой аб'ектаў, у інтэр'ерах Музея ў адным пункце агляду;
- дакладны падзел групы наведвальнікаў на мадэль (мадэляў) і фатографа/аператара, калі адзін або некалькі наведвальнікаў пастаянна пазіруе, другі здымае яго (іх) або ажыццяўляе падрыхтоўку да здымкі;
- знаходжанне ў залах Музея такой групы ў асноўным заключаецца ў здымцы або падрыхтоўцы да яе.
7.6. Ажыццяўляць прафесійную фота- і відэаздымку без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея. Пад прафесійнай здымкай разумеецца здымка са штатыва, з дадатковым светлавым і/або гуказапісваючым абсталяваннем, з выкарыстаннем каляровага шкал, дадатковых крыніц харчавання, з захаваннем спецыяльных умоў падрыхтоўкі памяшканняў і экспанатаў для здымкі.
7.7. Знаходзіцца ў верхнім і грувасткім адзенні ў экспазіцыйных залах Музея і праносіць яго з сабой, за выключэннем экспазіцый, якія знаходзяцца на адкрытай тэрыторыі. Да верхняга адзення адносяцца паліто, футры, кажухі, курткі, футравыя камізэлькі, пухавікі, плашчы, вятроўкі, трэнчы, паркі і інш. з любых матэрыялаў (у залежнасці ад умоў надвор'я ў гэтым пераліку магчымы змены).
7.8. Знаходзіцца без абутку і адзення.
7.9. Знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці іншага таксічнага ап'янення. Распіваць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх аналагі.
7.10. Прыводзіць і праносіць любых жывёл, птушак, рэптылій і іншых прадстаўнікоў фауны незалежна ад іх памераў.
7.11. Насіць заплечнік за спіной у экспазіцыйных залах.
7.12. Праносіць агнястрэльную, газавую, траўматычную і халодную зброю, колючыя, рэжучыя, выбухованебяспечныя, вогненебяспечныя, лёгкаўзгаральныя і лёгка разбiваемыя прадметы, атрутныя і з'едлівыя рэчывы, газавыя і аэразольныя балончыкі з лакамі і фарбамі, а таксама прадметы, забруджваючыя памяшканні.
7.13. Праносіць піратэхнічныя прылады (феерверкі, петарды і да т.п.), а таксама выкарыстоўваць у залах электронныя цыгарэты, запалкі, запальніцы, курыць на тэрыторыі Музея.
7.14. Праносіць і распіваць ваду і іншыя напоі, любыя вадкасці ў любой тары, уключаючы бутыляваныя напіткі, напіткі ў тэрмасах, кардонных і пластыкавых шклянках і інш., за выключэннем адкрытых тэрыторый, дзе дазволена ўжыванне бутыляваных безалкагольных напіткаў і вады; ужываць прадукты харчавання ў экспазіцыйных залах і іншых памяшканнях, за выключэннем спецыяльна адведзенага месца (кафэ).
7.15. Праносіць і перамяшчацца на самакатах, веласіпедах, ролікавых каньках, дошках, гіраскутэрах і іншых падобных транспартных і спартыўных сродках.
7.16. Праносіць мастацкія творы (жывапіс, скульптуру, графіку і г.д.), любыя выяўленчыя матэрыялы, манекены, муляжы прадметаў без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея.
7.17. Размаўляць па мабільным тэлефоне і іншым сродкам сувязі ў залах, выкарыстоўваць гукавыя сігналы ў мабільным тэлефоне і іншых сродках сувязі ў залах, а таксама спяваць, танчыць, іграць на музычных інструментах, ажыццяўляць мастацкія работы са спецыяльным абсталяваннем без узгаднення з дырэктарам Музея.
7.18. Праслухоўваць аўдыёэкскурсіі праз знешнія дынамікі ці пры дапамозе гучнай сувязі на мабільных прыладах.
7.19. Выкарыстоўваць разеткі для зарадкі мабільных прылад і работы электрапрыбораў.
7.20. Знаходзіцца ў Музеі пасля завяршэння яго работы.
7.21. Заходзіць за ўсталяваныя агароджы (лееры), а таксама ў памяшканні і на тэрыторыі, зачыненыя для наведвання.
7.22. Самавольна пранікаць у службовыя і тэхнічныя памяшканні Музея.
7.23. Ажыццяўляць агляд экспазіцыі ў складзе групы, якая мае прыкметы экскурсіі (п. 4.2 сапраўдных Правілаў), калі агляд не з'яўляецца ўзгодненай з Музеем экскурсіяй.
7.24. Праводзіць экскурсіі для групы наведвальнікаў любой колькасці без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея незалежна ад таго, праводзіцца экскурсія ў мэтах атрымання даходу яе арганізатарам або бясплатна. Афіцыйным пацвярджэннем згоды Музея з'яўляецца наяўнасць пісьмовага дазволу на права правядзення экскурсіі, а таксама білетаў і чэка.
7.25. Прымаць удзел у мерапрыемствах, у тым ліку ў экскурсіях, якія праводзяцца ў залах Музея, пры адсутнасці ў наведвальніка білета на дадзенае мерапрыемства.
7.26. Наносіць надпісы і расклейваць аб'явы, распаўсюджваць любую друкаваную ці іншую прадукцыю і іншыя рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы, весці агітацыйную работу без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея.
7.27. Ажыццяўляць гандаль, распаўсюджваць білеты, весці камерцыйную, экскурсійную, рэкламную і іншую дзейнасць у мэтах атрымання даходаў без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам Музея.
7.28. Дэманстраваць сімволіку, накіраваную на распальванне расавай, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай нянавісці і варожасці.
7.29. Наносіць шкоду музейным прадметам, элементам інтэр'ера, музейнаму абсталяванню і інвентару, будынку і збудаванням Музея.
7.30. Забруджваць тэрыторыю Музея.
7.31. На адкрытых тэрыторыях мемарыяльных комплексаў забаронена (акрамя вышэйзгаданых патрабаванняў):
- хадзіць па газонах і азелянёных участках;
- выгульваць свойскую жывёлу.
7.32. Пры правядзенні экскурсій забаронена каментаваць тлумачэнні навуковага супрацоўніка, уступаць з ім у палеміку, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсіі.
7.33. Асобы, якія дапусцілі абразу супрацоўніка Музея, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Абавязкі музея
8.1. Забяспечыць касавае абслугоўванне наведвальнікаў на ўваходнай зоне Музея ў парадку агульнай чаргі. Пры набыцці льготных білетаў касір абавязаны патрабаваць у наведвальніка прад'яўлення дакумента, які пацвярджае прыналежнасць да льготнай катэгорыі.
8.2. Забяспечыць работу гардэроба для прыёму верхняга адзення наведвальнікаў. На тэрыторыі філіялаў Музея гардэроб і камеры захоўвання не прадугледжаны.
8.3. Забяспечыць наяўнасць на ўваходнай зоне Музея насценных стэндаў, падлогавых ці настольных стоек інфармацыі, якія дазваляюць атрымаць:
- інфармацыю аб рэжыме работы Музея;
- інфармацыю аб часовых выставах;
- інфармацыю аб часова закрытых залах.
8.4. Забяспечыць наведвальнікаў актуальнай і даступнай сістэмай навігацыі па тэрыторыі Музея з абазначэннем нумарацыі залаў, размяшчэння гардэроба, туалетаў, кафэ і іншых сэрвісных зон Музея.
8.5. Забяспечыць экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў згодна з графікам і папярэднімі запісамі. Пры ажыццяўленні экскурсійнага абслугоўвання супрацоўнік абавязаны правесці экскурсію ў адпаведнасці з праграмай і тэматыкай па маршруце, які адпавядае замове.
8.6. Забяспечыць наяўнасць у экспазіцыйных залах этыкетак, эксплікацый, тлумачальных тэкстаў да экспанатаў або апісання экспазіцый залы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Музей пакідае за сабой права вызначаць мову этыкетак, эксплікацый, суправаджаючых тэкстаў часовых экспазіцый.
8.7. Забяспечыць даступнасць будынка, пабудоў і экспазіцыі для маламабільных наведвальнікаў і наведвальнікаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Для арганізацыі наведвання Музея наведвальнікі могуць звярнуцца да музейных работнікаў у дзень наведвання або загадзя звязацца з імі, у тым ліку па электроннай пошце. Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; поўны пералік кантактаў паказаны на афіцыйным сайце Музея (www.khatyn.by).
8.8. У зімовы час забяспечыць падыходы да будынкаў Музея, ачысціўшы іх ад снега і лёду.
8.9. Забяспечыць ветлівы зварот персанала з наведвальнікамі Музея.
8.10. Забяспечыць непрымяненне да наведвальнікаў мер прымусу, за выключэннем выпадкаў, указаных у главе 5 і пунктах 9.3, 9.5, 9.7 гэтых Правілаў.
8.11. Забяспечыць наяўнасць у работнікаў Музея, якія непасрэдна ўзаемадзейнічаюць з наведвальнікамі, нагруднай таблічкі (бэйджа) з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і займаемай пасадзе або прыналежнасці да структурнага падраздзялення.
8.12. Арганізаваць прыём, рэгістрацыю і разгляд пісьмовых прапаноў, заяў, скарг грамадзян, а таксама адказы на такія звароты ва ўстаноўлены законам тэрмін.
Правы музея
9.1. Змяніць графік работы Музея, асобных экспазіцыйных залаў, часовых экспазіцый на пастаяннай або часовай аснове.
9.2. Часова спыніць уваход наведвальнікаў у будынак і экспазіцыйныя залы Музея ў выпадку:
- узнікнення надзвычайных сітуацый;
- высокай запаўняльнасці экспазіцыйных залаў, вестыбюляў і іншых сэрвісных зон;
- адсутнасці свабодных месцаў на мерапрыемстве або заканчэння продажу білетаў на мерапрыемства;
- адсутнасці вольных месцаў у гардэробе ў халодную пару года.
9.3. Адмовіць наведвальніку ў наведванні (спыніць наведванне) экспазіцый, экскурсій, лекцый, мерапрыемстваў на падставе:
- узнікнення надзвычайнай сітуацыі;
- адсутнасці ў наведвальніка білета (падарункавага сертыфіката) з чэкам, які дае права наведвання Музея ў дзень звароту або ўдзелу ў мерапрыемстве;
- агрэсіўныя або абразлівыя паводзіны ў адносінах да іншых наведвальнікаў і супрацоўнікаў Музея, выяўленых у тым ліку ў пагрозах, лаянках, расісцкіх і ксенафобскіх заўвагах, дыскрымінацыі па прыкмеце ўзросту, стану здароўя, полу, рэлігіі, этнічнай або расавай прыналежнасці, альбо ва ўжыванні фізічнай сілы.
9.4. Абмежаваць доступ да экспазіцыйных залаў, асобных вітрын, часовых экспазіцый, у тым ліку шляхам закрыцця экспазіцыйных залаў, вітрын на падставе:
- нездавальняючага стану захаванасці музейных экспанатаў;
- правядзенне работ па змене экспазіцыі, мантажу/дэмантажу часовых экспазіцый;
- правядзенне рэстаўрацыйных або рамонтных работ;
- неабходнасці тэхнічнага перапынку ў асобных залах у сувязі з паказчыкамі тэмпературы і вільготнасці паветра, якія не адпавядаюць нормам, вызначаным правіламі захоўвання музейных прадметаў;
- правядзенні ў залах з асобным уваходам выставак і мерапрыемстваў па білетах на дадзеную выставу або мерапрыемства (пры адсутнасці ў наведвальніка вышэйпаказанага білета).
9.5. Закрыць для наведвальнікаў тэрыторыю Музея або яе частку пры правядзенні на тэрыторыі і ў памяшканнях Музея дзяржаўных мерапрыемстваў.
9.6. На стойцы кантролю білетаў патрабаваць у наведвальнікаў з ільготнымі білетамі дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да льготнай катэгорыі.
9.7. Спыніць правядзенне на тэрыторыі Музея мерапрыемстваў, няўзгодненых з дырэктарам Музея або праводзімых з парушэннем устаноўленых патрабаванняў да мерапрыемства, у тым ліку:
- пры адсутнасці дакумента, які пацвярджае права правядзення мерапрыемства на тэрыторыі і ў будынку Музея для групы наведвальнікаў;
- пры перавышэнні ўстаноўленай колькасці экскурсійнай групы;
- пры неадпаведнасці інфармацыі, указанай у заяўцы на правядзенне мерапрыемства, з фактычнай сітуацыяй.
Правілы наведвання фондаў
10.1. Допуск у фонды дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" прадугледжаны для асоб, якія займаюцца навуковай, адукацыйнай і даследчай дзейнасцю ў мэтах, абумоўленых тэмай навуковай, адукацыйнай або даследчай работы, якая імі праводзіцца адпаведна.
10.2. Іншым асобам допуск забяспечваецца з улікам заяўленых рэальных мэт і іх адпаведнасці статутным відам дзейнасці Музея. Для арганізацыі допуску ў фонды неабходна накіраваць ліст на імя дырэктара Музея з указаннем мэты і часу допуску ў фонды, а таксама канкрэтных прадметаў і матэрыялаў, да якіх даследчык просіць атрымаць доступ. У запыце неабходна ўказаць адукацыю і спецыяльнасць даследчыка.
10.3. Парадак работы ў фондах выкладзены ў Правілах работы наведвальнікаў з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў фондах дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".
Правілы работы з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў фондах дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь"
Агульныя палажэнні
1. Згодна з кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб культуры" музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы з'яўляюцца даступнымі для агляду наведвальнікамі музея.
2. Дакладная інфармацыя пра асабліва каштоўныя музейныя прадметы ўключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца даступнай наведвальнікам музея.
3. Доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў друкаваных і электронных каталогах музея, з'яўляецца адкрытым, за выключэннем інфармацыі аб музейных прадметах, якія залічаны ў культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, або адносяцца да зброі, а таксама інфармацыі аб асобах, якія перадалі ў Музей музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы.
4. Інфармацыя аб паходжанні, кошце, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, зафіксаваная ва ўліковых дакументах Музея, з'яўляецца інфармацыяй, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
5. Усе наведвальнікі маюць роўныя правы на доступ да фондаў Музея. Платныя паслугі наведвальнікам прадастаўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па зацверджаных расцэнках.
6. Распарадак работы наведвальнікаў у фондах Музея: чацвер з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Парадак допуску наведвальнікаў у фонды музея
7. Да работы ў фондах Музея дапускаюцца асобы, якія дасягнулі паўналецця.
8. Да работы ў фондах Музея дапускаюцца наведвальнікі, якія атрымалі пісьмовы дазвол дырэктара Музея (рэзалюцыя на афіцыйным лісце або асабістай заяве, у якіх указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы).
9. Наведвальнікі, якія вядуць навуковую работу ў адпаведнасці з планам навуковых, навучальных і іншых устаноў, або выконваюць службовае заданне, падаюць у адміністрацыю Музея афіцыйныя лісты накіраваўшых іх арганізацый.
Наведвальнікі, якія займаюцца пошукам інфармацыі па ўласнай ініцыятыве, дапускаюцца ў фонды Музея на падставе асабістых заяў, якія падаюцца на імя дырэктара.
Пры змене тэмы і (або) храналагічных рамак работы наведвальнік дае новы афіцыйны ліст або асабістую заяву.
10. Усе наведвальнікі знаёмяцца з гэтымі Правіламі і запаўняюць анкету-абавязацельства даследніка паводле Дадатку.
11. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў і выключэння магчымага негатыўнага ўздзеяння на іх, доступ да работы з музейнымі прадметамі ці навукова-дапаможнымі матэрыяламі можа быць абмежаваны ў выпадках, калі:
- музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы маюць нездавальняючую захаванасць;
- адкрыты доступ пагражае захаванасці музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў;
- музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы знаходзяцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;
- музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення або навуковага даследавання музейнымі работнікамі;
- музейныя прадметы з'яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменства альбо выяўленчага мастацтва;
- музейныя прадметы з'яўляюцца асабліва каштоўнымі музейнымі прадметамі.
Правы, абавязкі і адказнасць наведвальнікаў фондаў
12. Наведвальнікі маюць права:
12.1. атрымліваць інфармацыю аб распарадку работы, паслугах, якія аказваюцца ў Музеі, парадку і ўмовах іх прадастаўлення;
12.2. атрымліваць музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы выключна па тэме даследавання;
12.3. атрымліваць кансультацыі музейных работнікаў аб музейных прадметах і навукова-дапаможных матэрыялах у адпаведнасці з тэмай даследавання;
12.4. заказваць у Музея выраб копій музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў (пры наяўнасці ў Музеі тэхнічнай магчымасці), калі гэта не парушае выключныя правы аўтара (праваўладальніка); рабіць фотаздымку, рабіць выпіскі з дакументаў, іх рукапісныя копіі па тэме даследавання;
12.5. выкарыстоўваць уласныя тэхнічныя сродкі (фотаапарат, пераносны кампутар, магнітафон, дыктафон) дазваляецца толькі пасля ўзгаднення з галоўным захавальнікам фондаў.
13. Наведвальнікі абавязаны:
13.1. выконваць гэтыя Правілы работы;
13.2. адзначацца ў часопісе рэгістрацыі наведвальнікаў Музея, прымаючы і вяртаючы музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы;
13.3. пасля заканчэння работы пры кожным наведванні здаваць прадстаўленыя матэрыялы галоўнаму захавальніку фондаў;
13.4. пры вырабе выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем малюнкаў музейных прадметаў атрымаць дазвол Музея;
13.5. пры перадачы атрыманых копій музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў іншай фізічнай або юрыдычнай асобе атрымаць пісьмовую згоду Музея;
13.6. публікаваць, абвяшчаць і іншым чынам выкарыстоўваць атрыманую ў Музеі інфармацыю з абавязковай спасылкай на крыніцу інфармацыі, гэта значыць указваць назву Музея і ідэнтыфікацыйныя нумары музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў, а таксама іншыя дадзеныя, прадугледжаныя законам "Аб аўтарскім праве і сумежных правах";
13.7. прадастаўляць Музею экзэмпляр публікацыі, падрыхтаванай на аснове (з выкарыстаннем) музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў;
13.8. захоўваць акуратнасць і асцярожнасць пры карыстанні прадстаўленымі музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі;
13.9. захоўваць цішыню і парадак падчас работы.
14. Аплата кансультацый навуковых супрацоўнікаў, работы з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі, іх фота-, відэаздымка і выраб копій ажыццяўляецца згодна з дзейнiчаючым прэйскурантам цэн на паслугі.
15. Наведвальнікі Музея, якія дапусцілі пашкоджанне, страту або знішчэнне музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Парадак выдачы музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, прадастаўленне навукова-даведачнага апарата
16. Адначасова можа быць выдадзена ў карыстанне не больш за 20 адзінак захоўвання. Зыходзячы са спецыфiкi музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў галоўны захавальнiк фондаў мае права ўстанаўлiваць iншыя нормы выдачы.
17. Пасля канчатковай здачы музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў для вяртання на захоўванне галоўны захавальнік фондаў прымае музейныя прадметы ад наведвальніка пад подпіс, правяраючы захаванасць і колькасць адзінак захоўвання.
18. Пры выяўленні нястачы або пашкоджання музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў складаецца пратакол.
19. У мэтах захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў наведвальнікам забараняецца:
19.1. заходзіць у памяшканні фондаў у верхнім адзенні, прыносіць з сабой партфелі, спартыўныя і гаспадарчыя сумкі, поліэтыленавыя пакеты, парасоны, курыць, ужываць ежу;
19.2. выносіць музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы за межы памяшканняў, прызначаных для яго работы;
19.3. перадаваць музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы іншым асобам.
Парушэнне гэтых правіл, а таксама нанясенне шкоды ўласнасці ўстановы з'яўляецца прычынай для прыцягнення наведвальнікаў мемарыяльнага комплексу да адміністрацыйнай, матэрыяльнай і (або) іншых відаў адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь..