Дарагія наведвальнікі!
Мы рады прапанаваць вам паслугу аўдыягіда па музеі, якая дапаможа вам больш глыбока пагрузіцца ў гісторыю і значнасць Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
- Аўдыягід прадастаўляе падрабязную інфармацыю аб кожным аб'екце і экспанаце комплексу, што дазволіць наведвальнікам лепш зразумець гістарычны кантэкст і значнасць кожнага месца.
- Вы можаце праслухоўваць інфармацыю ў сваім тэмпе, спыняючыся і паўтараючы аўдыёзапісы па меры неабходнасці.
- Аўдыягід дазволіць наведвальнікам самастойна даследаваць музейныя залы-экспазіцыі, не прывязваючыся да групавых экскурсій.
- Аўдыягід падтрымлівае некалькі моў: рускую, беларускую, кітайскую і англійскую мовы, што робіць іх даступнымі для замежных наведвальнікаў.
Правілы карыстання аўдыягідам
Выдача аўдыягіда
- Карыстанне аўдыягідам ажыццяўляецца ў экспазіцыйных залах дзяржаўнай установы "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".
- Наведвальнік аплачвае ў касе музея паслугу за карыстанне аўдыягідам.
- Аўдыягід выдаецца наведвальніку наглядчыкам музейным па прад'яўленні касавага чэка за карыстанне дадзенай паслугай і дакумента, які сведчыць асобу.
- Пачатак і заканчэнне прадастаўлення паслугі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з рэжымам работы музея.
- Кошт паслугі вызначаецца згодна з прэйскурантам цэн, зацверджаным дырэктарам музея.
- Факт атрымання аўдыягіда азначае, што наведвальнік азнаёмлены з правіламі карыстання аўдыягідам і бярэ на сябе далейшую адказнасць, звязаную з яго выкарыстаннем, што сведчыць асабістым подпісам у “Журнале рэгістрацыі прадастаўлення паслугі за карыстанне аўдыягідам”.
Вяртанне аўдыягіда
- Пры вяртаннi аўдыягід аглядаецца наглядчыкам музейным на адпаведнасць камплектнасці і наяўнасць/адсутнасць пашкоджанняў (пад пашкоджаннямі разумеюцца: парушэнні цэласнасці і працаздольнасці аўдыягіда, глыбокія драпіны, увагнутасці, расколіны, механічныя пашкоджанні і да т.п.).
- Пры наяўнасці пашкоджанняў, атрыманых у працэсе эксплуатацыі аўдыягіда, наведвальнік абавязаны аплаціць кошт пашкоджанага аўдыягіда ў памеры яго поўнага кошту.
- Калі ў працэсе эксплуатацыі наведвальнікам абсталяванне моцна выпацкалася і яго знешні выгляд змяніўся, то наведвальніку неабходна прыняць меры па вяртанні абсталявання ў першапачатковы стан.
Адказнасць бакоў
Музей нясе адказнасць:
- за прадастаўленне наведвальніку аўдыягіда належнага выгляду і ў працоўным стане;
Музей не нясе адказнасць:
- за шкоду, якая можа адбыцца па віне наведвальніка падчас эксплуатацыі аўдыягіда;
Музей мае права:
- адмовіць наведвальніку ў прадастаўленні гэтай паслугі пры адсутнасці аўдыягіда ў наяўнасці, пры адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу наведвальніка;
- звярнуцца ў суд у выпадку адмовы наведвальніка пакрыць кошт прычыненай шкоды.
Наведвальнік нясе адказнасць:
- за псаванне, згубу і крадзеж аўдыягіда ў памеры яго поўнага кошту;
- за захаванасць аўдыягіда (да вяртання прымаецца толькі той аўдыягід, які быў выдадзены дадзенаму наведвальніку, ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца па нумары аўдыягіда);
- за беражлівыя адносіны да аўдыягіда, выкананне правілаў яго эксплуатацыі, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі і выкарыстанне яго па прызначэнні.
Аплачваючы паслугу карыстання аўдыягідам, Вы згаджаецеся з гэтымі правіламі
Дзякуй за вашу ўвагу і за цікавасць да нашага комплексу!
З павагай, Адміністрацыя ДМК "Хатынь"
Падзяліцеся ўражаннямі аб экскурсіі