У перыяд з 8 па 13 чэрвеня 2026 года ў Беларусі адбыўся рэспубліканскі веласіпедны прабег, прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці Сабора Беларускіх святых. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" стаў канчатковым пунктам маршруту памяці для больш за чатыры сотні веласіпедыстаў з розных куткоў краіны: Брэста, Горак, Ліды, Светлагорска, Полацка і Мінска.
У Беларусі 9-10 чэрвеня праходзіць візіт Старшыні Вярхоўнага Суда Расiі Ігара Краснова. Праграмай знаходжання дэлегацыі прадугледжваюцца сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Суда Беларусі Андрэем Шведам, падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж вярхоўнымі судамі абедзвюх краін, абмеркаванне ўкаранення IT-тэхналогій у крымінальнае судаводства, а таксама наведванне Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, комплекса Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, мемарыяльнага комплекса "Хатынь" і ўрочышча "Іванаўшчына" – месца пахавання масавага расстрэлу мірных жыхароў.
29 мая 2026 года ў музеі мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрылася выстава, якая расказвае пра трагедыю спаленай карнікамі вёскі і пра яе маленькіх жыхароў. У цэнтры ўвагі работа кінастудыі "Беларусьфільм" — анімацыйная стужка "Хатынь — няскораная вёска" з альманаха "Мемарыяльныя комплексы Беларусі-2".
Сёння спаўняецца 82 гады з дня страшнай трагедыі беларускай вёскі, якая паўтарыла лёс Хатыні. Раніцай 19 чэрвеня 1944 года вёску акружылі нямецка-фашысцкія захопнікі. Усіх жыхароў сагналі ў дом Васіля Кухаронка, які быў на ўскраіне, і падпалілі яго. У полымі пажару загінулі 44 чалавекі: 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын. Самаму старэйшаму з загінуўшых было 80 гадоў. А самаму малодшаму - 2 гады. З 29 дзяцей спалены 17 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў. З іх 19 не было яшчэ і 10 гадоў.
25 чэрвеня 2026 года ў мемарыяле пабывалі прадстаўнікі гандлёвых палат дзвюх дзяржаў на чале са старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаілам Мятлікавым і прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргеем Катырыным.
1 ліпеня 2026 года дэлегацыя музея-запаведніка "Прохараўскае поле" ў рамках рабочай паездкі ў Беларусь наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь".
З 11:00 да 18:00 на мемарыяльным комплексе разгорнуцца розныя лакацыі: майстар-класы па народнай кулінарыі і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, дэгустацыя і продаж прадукцыі АПК, выступленне творчых калектываў.
Звяртаем вашу ўвагу на рэжым работы выставачнага павільёна мемарыяльнага комплекса "Курган Славы" ў святочныя дні: