З 11.00 да 18.00 на мемарыяльным комплексе разгорнуцца розныя лакацыі: майстар-класы па народнай кулінарыі і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, дэгустацыя і продаж прадукцыі АПК, выступленне творчых калектываў.
Апафеозам вечара ў 22.30 стане відэапраекцыя на Кургане Славы "Беларуская зямля", прысвечаная Дню Незалежнасці. У 22:55 пачнецца рэспубліканская акцыя "Праспяваем гімн разам", а ў 23:00 неба над мемарыялам асвяціць святочны феерверк.
3 ліпеня на Курган Славы будуць арганізаваны дадатковыя прыгарадныя рэйсы.