Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Маладыя спецыялісты "Хатыні" адзначаны Ганаровымі граматамі

06.11.2025

6 лістапада 2025 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбылося ўручэнне Ганаровых грамат галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароды былі ўручаны маладым спецыялістам комплексу — Сыч Дыяне і Гліністай Лізавеце — за значны ўклад у развіццё турызму, прасоўванне турыстычных магчымасцяў Мінскай вобласці на ўнутраным і міжнародным узроўнях.

Дзяўчаты прыйшлі працаваць у мемарыяльны комплекс "Хатынь" год таму па размеркаванні пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і ўжо паспелі праявіць ініцыятыўнасць, прафесіяналізм і шчырую адданасць справе захавання гістарычнай памяці.

Маладыя спецыялісты адзначаюць, што работа ў "Хатыні" для іх — гэта не проста работа, а важная місія: захоўваць памяць аб подзвігу беларускага народа і перадаваць яе новым пакаленням. Яны ўпэўненыя, што захаванне гістарычнай спадчыны — важная частка духоўнага і культурнага выхавання грамадства.

Урачыстае ўручэнне ганаровых грамат стала прызнаннем укладу маладых супрацоўнікаў у агульную справу ўвекавечання памяці аб трагедыі і гераізме народа, а таксама стымулам для іх далейшай прафесійнай дзейнасці і творчага росту.

Калектыў мемарыяльнага комплексу "Хатынь" ганарыцца сваімі супрацоўніцамі і жадае ім далейшых поспехаў, натхнення і новых дасягненняў!

Экспарт: