Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

"Прайсці і выжыць…"

18.02.2026

З 18 лютага па 17 сакавіка 2026 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" будзе працаваць выстава "Прайсці і выжыць...", прымеркаваная да дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага.

У холе музея будуць прадстаўлены работы майстра са знакамітай серыі "Лічбы на сэрцы".

Міхаіл Савіцкі прайшоў фронт, адчуў боль палону, перажыў жахі фашысцкіх канцлагераў, здолеў выстаяць і вярнуцца да жыцця. Усё перажытае стала асновай яго творчасці.

"Мяне быць мастаком навучылі канцлагеры. Там я ўбачыў, якое бывае жыццё. Убачыў зло, якому чалавек павінен супрацьстаяць, таму што ён — чалавек", — казаў майстар.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі было створана не менш за 578 месцаў прымусовага ўтрымання людзей. Тэма канцлагераў — незагойная, крывацечная рана беларускага народа, памяць аб якой захоўвае мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Кожны наведвальнік выставы зможа ўбачыць работы Міхаіла Савіцкага і ўсвядоміць: мір і свабода неацэнныя, і мы абавязаны памятаць пра гэта!

Экспарт: