З 12 па 15 лістапада 2025 года ў Мінску праходзіць III Форум Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс". Арганізатарамі гэтага міжнароднага мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, фонд "Гістарычная памяць" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Восеньскія канікулы сталі часам, калі юныя наведвальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыйшлі дакрануцца да гісторыі, успомніць пра лёсы дзяцей і дарослых, якія сталі ахвярамі нацысцкай палітыкі і гвалту ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
7 лістапада 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведалі ўдзельнікі 27-га пасяджэння Каардынацыйнага савета па рэкламе пры Міждзяржаўным савеце па антыманапольнай палітыцы.
6 лістапада 2025 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбылося ўручэнне Ганаровых грамат галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароды былі ўручаны маладым спецыялістам комплексу — Сыч Дыяне і Гліністай Лізавеце — за значны ўклад у развіццё турызму, прасоўванне турыстычных магчымасцяў Мінскай вобласці на ўнутраным і міжнародным узроўнях.
1 лістапада 2025 года ўдзельнікі Другога беларуска-расійскага маладзёжнага злёту-форуму "Наш сцяг Перамогі", прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь".
21 кастрычніка 2025 года ў рамках сустрэчы інфармацыйных ваенных ведамстваў Беларусі і М'янмы мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведала дэлегацыя з Рэспублікі Саюз М'янма.
18 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові мемарыяльны комплекс "Хатынь" праводзіць спецыяльную акцыю для наведвальнікаў музея.
Паважаныя наведвальнікі!
16 кастрычніка 2025 года ўваход у будынак музея ДМК "Хатынь" будзе зачынены з 10:00 да 12:00 у сувязі са спецабслугоўваннем.
Просім вас улічыць гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання музея.
Напярэдадні Дня пажылых людзей кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ "Навагрудскія Дары" падрыхтавалі для пенсіянераў і ветэранаў працы свайго прадпрыемства падарунак — паездку на мемарыял, які для кожнага беларуса стаў сімвалам памяці і смутку.