13 верасня 2025 года па традыцыі аматары жалезных коней стартавалі на мемарыяльным комплексе "Курган Славы". Тысячы матацыклістаў сустрэліся на гасціннай беларускай зямлі. На мемарыяле ўдзельнікі ралі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аддаючы даніну памяці подзвігу продкаў, якія загінулі ў баях, удзельнікі ралі падкрэслілі важнасць такіх акцый, бо без мінулага няма будучыні.
Любоў да матацыклаў, камандны дух, павагу да гераічнага мінулага аб'ядналі ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі байкераў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі і Фінляндыі.