Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Дэлегацыя з Султаната Аман наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

24.12.2025

У рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь у Мемарыяльным комплексе "Хатынь2 пабывала высокапастаўленая дэлегацыя з Султаната Аман на чале з прынцэсай Амана і вiдным дзеячам у сферы адукацыі Муна бінт Фахд аль Сайд.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" з'яўляецца знакавым сімвалам пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца памяці, дзе размешчаны адзіныя ў свеце могілкі вёсак, а ў памяць аб ахвярах фашысцкага тэрору гарыць Вечны агонь. Унікальная экспазіцыя музея перадае атмасферу страху і болю, якія адчувалі жыхары акупаванай Беларусі.

У ходзе візіту госці ўшанавалі памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да скульптуры Няскоранага чалавека і да Вечнага агню.

Для дэлегацыі была арганізавана экскурсія па тэрыторыі мемарыяла і музею.

У завяршэнне візіту прынцэса Амана пакінула водзыў у Кнізе ганаровых гасцей, выказаўшы ўдзячнасць за магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і памяццю беларускага народа.

Гэты візіт умацаваў культурныя і адукацыйныя сувязі паміж Беларуссю і Султанатам Аман і падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці як асновы для ўзаемаразумення і супрацоўніцтва.

Экспарт: