Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

"Хатынь" у памяці моладзі

06.02.2026

5 лютага 2026 года навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" наведалі з выязной лекцыяй установу адукацыі "Плешчаніцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву".

Гэта навучальная ўстанова - кузня будучых алімпійцаў. У вучылішчы вядзецца падрыхтоўка рэзерву для зборных каманд Рэспублікі Беларусь па біятлоне, барацьбе вольнай, лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, дзюдо.

Як адзначыў у прывітальным слове дырэктар установы Паповіч Яраслаў Іванавіч, увага надаецца не толькі фізічнай падрыхтоўцы, але і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Звяртаючыся да навучэнцаў і педагогаў, прысутнiчаўшых на сустрэчы, кіраўнік падкрэсліў, што "Хатынь" – гэта наша памяць".

Супрацоўнікі мемарыяла правялі для юных спартсменаў віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе і азнаёмілі з лёсам тых, хто выжыў у дзень трагедыі ў вёсцы Хатынь. Кранальны аповяд пра трагічныя падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся на Лагойшчыне, дазволіў падрастаючаму пакаленню пранікнуцца пачуццём спагады да мірнага насельніцтва, якое пацярпела ў гады ваеннага ліхалецця і зразумець, наколькі каштоўнае чалавечае жыццё і якой цаной была заваявана Вялікая Перамога і мірнае неба над нашай краінай.

Правядзенне падобных лекцый спрыяе выхаванню патрыятызму, дазваляе моладзі адчуць яднанне са сваім народам, дакрануцца да старонак яго гісторыяй.

Экспарт: